Некаторыя людзі сцвярджаюць, што няважна, да якой хрысціянскай канфесіі належаць, бо -- як яны кажуць -- «і там і там хрысціяне». Такая думка памылковая. Бо, хоць сапраўды хрысціянскія канфесіі складаюць хрысціяне, але не ўсе канфесіі у сваім дактрынальным навучанні вучаць аднолькава правільна.

Калі нейкая супольнасць людзей кажа пра сябе, што толькі яна «мае праўду», а іншыя яе не маюць -- гэта секта. Каталіцкая Царква кажа так: «Мы маем паўнату праўды». І ў гэтым яна істотна розніца ад секты.

Сцверджанне, што Каталіцкая Царква мае «паўнату праўды» азначае, што па-за Каталіцкай Царквой, у іншых веравызнаннях, можна знайсці элементы праўды. Таксама па-за Каталіцкай Царквой, у іншых хрысціянскіх канфесіях, можна знайсці элементы Царквы. Але паўната праўды і Царквы ёсць толькі ў Каталіцкай Царкве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?