У Мсціслаўскім раёне 8 кастрычніка з-за абрушэння перакрыцця Свята-Пакроўскага храма загінуў рабочы, яшчэ адзін шпіталізаваны.

Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Абвальванне перакрыццяў на плошчы 25 кв.м адбылося паміж другім і трэцім паверхамі ў будынку Свята-Пакроўскага храма (1868 г) Свята-Успенскага Пустынскага мужчынскага манастыра.

Пад завалам апынуліся рабочыя ТДА «Пакроў» 1966 і 1965 гадоў нараджэння, абодва жыхары Магілёва. Адзін з іх ад атрыманых траўмаў памёр на месцы, а другога будаўніка ратавальнікі МНС выцягнулі з-пад завалу і перадалі работнікам хуткай дапамогі, якія даставілі яго ў Мсціслаўскую раённую бальніцу.

Пацярпелы шпіталізаваны з папярэднім дыягназам «пералом левай рукі, закрытая чэрапна-мазгавая траўма».

Прычыны абвальвання высвятляюцца. Праверку праводзіць Клімавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?