Возера ў Аршанскім раёне, фота Дзяніса Раманюка.

Возера ў Аршанскім раёне, фота Дзяніса Раманюка.

10 кастрычніка gallery.tut.by адкрывае новы фотапраект. Аўтарам фотавыставы «Беларусь ciнявокая» з'яўляецца выдавец, фатограф, дызайнер, мастак Дзяніс Раманюк, які працаваў над калекцыяй фотаздымкаў цягам пяці гадоў.

Фотавыстава — заканамерны працяг працы над альбомам з аднайменнай назвай.

Гэта фотавыстава — аўтарскі расповед пра унікальную прыгажосць прыроды, унікальнасць свежага вобразу, унікальнасць жыцця вакол нас.

Як і альбом, фотавыстава будзе распавядаць у першую чаргу не столькі пра ўсю прыроду Беларусі, колькі пра яе рэкі і азёры. Пра выдатную, загадкавую ваду Беларусі. Пра якую, так шмат сказана, што сама прырода ўжо паспела ператварыцца ў брэнд.

Атмасферу вечара падтрымае выступ музычнага калектыву «Князь Мышкін».

10 кастрычніка а 19-й. Уваход вольны

Выстава будзе працаваць да 7 лiстапада

Адрас: вул. В. Харужай, 1а, 6-ы паверх. ГЦ Сілуэт.

Глядзі таксама: Дзяніс Раманюк. Фота без вады, як хлеб без масла

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?