Аляксандр Лукашэнка папярэджвае чыноўнікаў аб адказнасці за хлусню ў пытанні разгрузкі складскіх запасаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе аб бягучых пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.

«Я папрасіў бы вас, Міхаіл Уладзіміравіч (Мясніковіч), а яшчэ больш міністраў і кіраўнікоў прадпрыемстваў, мець на ўвазе. Усё гэта хлусня па разгрузцы складоў, як гэта выглядае сёння ў нас — вывезлі ў Літву, Расію, яшчэ кудысьці, грошай не атрымалі, а склалі там ў дылераў на складах трактары, аўтамабілі… Скажу публічна, гэта абернецца камусьці камерай, — заявіў ён. - Вы што, забыліся, як на МАЗе прыйшлося Бароўскаму (былы гендырэктар МАЗа) разграбаць. Там некалькі дзесяткаў мільёнаў страчаных такім чынам грошай».

«Каму вы акуляры ўціраеце, я не разумею. У мяне дастаткова людзей, якія прааналізуюць і заўтра паведамяць.

Аднаго Рудога (памочнік прэзідэнта Кірыл Руды) досыць, які праедзе па прадпрыемствах, запатрабуе як памочнік Прэзідэнта справаздачы, праверыць і даложыць мне, што адбываецца», — сказаў ён.

«Я вам адпаведныя дакументы сёння накірую, і вы пачытаеце і паглядзіце, што робяць члены ўрада і кіраўнікі прадпрыемстваў. Узяліся прадаваць — прадавайце.

Графік вы самі пазначылі. Стэнаграма выпісана, з яе мы возьмем вашыя, Сямашкі, і міністраў абавязацельствы, вам дамо паслухаць, а потым спытаем», — адзначыў ён.

«Галоўнае — гэта грошы ў краіну, а не тавар за мяжу выкінулі і паставілі там недзе пад плотам. Куды хочаце вязіце, але грошы павінны ў краіну паступіць.

І раю вам звярнуць увагу на якасць працы нашых прадпрыемстваў», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?