Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ў прэс-службе Белтэрадыёкампаніі. «Так, гэта праўда. Не валодаем інфармацыяй, што здарылася і калі. Ён быў 1975 года нараджэння», - сказала супрацоўніца прэс-службы.

Былыя супрацоўнікі БТ кажуць, што прычынай смерці быў рак.

Юрый Леднік быў намеснікам дырэктара Агенцтва тэлевізійных навінаў.

На тэлебачанне ён прыйшоў у 2003 годзе. А вядомасць Юрый Леднік набыў прапагандысцкай перадачай «P.S.».

Нярэдка прадстаўнікі апазіцыі і незалежнага грамадства абвінавачвалі Ледніка ў хлусні.

«Я стараюся, каб у маім жыцці была не толькі праца. Мне важна ўдзяляць час сваёй сям'і, каб мае блізкія бачылі мяне дома. Трэба захоўваць разумны баланс. Маё кіраўніцтва разумее, што, акрамя працы, ёсць яшчэ і сям'я, якая патрабуе майго непасрэднага ўдзелу», — казаў ён сёлета ў інтэрв’ю газеце «Звязда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?