У матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» на «Мінск-Арэне» сёння, 9 кастрычніка, саступіла харвацкаму «Медвешчаку» з лікам 2:3 (2:1, 0:1, 0:0, 0:1).

Пасля 13 гульняў беларускі клуб займае перадапошняе, 13-е месца, у Заходняй канферэнцыі: у каманды 4 перамогі і 9 паразаў (дзве ў авертайме), розніца шайбаў 27—36.

1. СКА — 33, 2. Дынама Масква — 31. 3. Данбас — 28. 4. Медвешчак — 25. 5. Дынама Рыга — 24. 6. Спартак — 22. 7—10. Атлант, ЦСКА, Лакаматыў, Леў — 21, 11. Віцязь — 17, 12. Северсталь — 16. 13. Дынама Мінск — 14. 14. Слован — 10.

11 кастрычніка «Дынама» гуляе на сваёй пляцоўцы з маскоўскім «Спартаком» (19:00), а 13-га — з «Данбасам» (17:30).

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0