Малала Юсуфзай стала сімвалам змагання за роўныя правы дзяўчатак на адукацыю ў грамадствах, у якіх традыцыя вызначае жанчыне другарадную ролю ў публічным жыцці.

Малала Юсуфзай з 11 гадоў вяла блог для брытанскай медыйнай карпарацыі Бі-Бі-Сі, распавядаючы аб становішчы яе аднагодкаў і бацькоў, якія жывуць у пакістанскім рэгіёне Сват.

У 2012 годзе па Малале, якая вярталася са школы, стралялі талібы і сур’ёзна яе паранілі. Жыццё дзяўчынцы ўратавалі дактары ў Вялікабрытаніі.

У шорт-ліст прэміі Сахарава, якую прызнае Еўрапарламент, сёлета трапілі і беларускія палітвязні: Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікола Статкевіч.

Прэмія імя Сахарава, заснаваная ў 1998 годзе, мае грашовую вартасьць 50 тысяч еўра і з'яўляецца галоўнай узнагародай ЕС у галіне правоў чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?