Дэлегацыя Беларусі возьме ўдзел у пасяджэнні кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка, якое пройдзе 11—13 кастрычніка ў Вашынгтоне.

Як паведамляе сайт Міністэрства эканомікі, у склад дэлегацыі ўключаны міністр эканомікі — намеснік кіраўніка ад Рэспублікі Беларусь групай Сусветнага банка Мікалай Снапкоў, міністр фінансаў Андрэй Харкавец, намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц і іншыя афіцыйныя асобы.

«Падчас мерапрыемстваў будуць абмяркоўвацца пытанні, што адносяцца да кампетэнцыі саветаў кіраўнікоў: асноўныя вынікі дзейнасці МВФ і Сусветнага банка, стратэгіі працы гэтых міжнародных арганізацый, а таксама шэраг адміністрацыйных пытанняў, што тычацца функцыянавання Фонду і Банка», — зазначаецца ў прэс-рэлізе.

Падчас пасяджэння пройдуць сустрэчы і кансультацыі з кіраўніцтвам МВФ і СБ «па шырокім коле пытанняў», паведамляе Мінэканомікі. У прыватнасці, будзе абмяркоўвацца ход рэалізацыі Стратэгіі партнёрства групы Сусветнага банка з Беларуссю і Стратэгіі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця для Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?