El Mundo

El Mundo

На стадыёне ў Пальма-дэ-Мальёрка (Іспанія) выбухнуў генератар, з-за чаго пацярпелі тры чалавекі. Усе тры дастаўлены ў бальніцу, раненні двух з іх ацэньваюцца як сур'ёзныя.

Прычыны інцыдэнту не называюцца, не раскрываюцца і асобы пацярпелых.

Верагодней за ўсё, гэта работнікі стадыёна, якія рыхтавалі яго да матчу адборачнага турніру чэмпіянату свету-2014 са зборнай Беларусі, які пройдзе ў Пальме ў пятніцу (пачатак у 23:00), адзначае Прессбол са спасылкай на El Mundo

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0