Ты выжывеш, мой народзец. І я, мерсі.
Бо нам жа бадзяцца з табою і тут і там,
Любоў да цябе, народзец — гэта як нейкі штам.
Калі ты, напрыклад, з сярэбранай лыжкі ясі —
І то можна узяць, ты ведаеш, ды захварэць.
А мы ж з табою наогул туды-сюды
Крывёю мяняліся думаю, што на трэць.
Ну як крывёю — нечым накшталт вады.
Жылі мы з табою? Ну што тут сказаць — жылі.
Мяняліся, быццам бы, нечым накшталт крыві.
На нечым, народзец, кшталту сваёй зямлі,
Мы выжывем. Выжывем, як нас ні назаві.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?