Літаратура33

Як дапамагчы выдавецтву «Логвінаў»?

У чаканні лаўрэата Нобеля па літаратуры справа незалежнага выдавецтва адышла на другі план.

Калі з’явілася навіна пра тое, што ў Ігара Логвінава забіраюць ліцэнзію на выдавецкую дзейнасць, інтэрнэт закіпеў. Канечне, пачаліся нараканні на «паліцэйскую дзяржаву». Прагучалі і словы падтрымкі.

Нехта заклікаў пісаць лісты ў Міністэрства інфармацыі і выказваць сваю незадаволенасць рашэннем ведамства. Як варыянт, каб не сядзець, склаўшы рукі. Іншыя ж лічаць разумным у такой сітуацыі пачакаць наступнага кроку уладаў.

Рэзананс, канечне, патрэбны, каб працягнуць да праблемы найбольш людзей. Толькі розгалас можа змяніць сітуацыю. Праўда, «кіпенне» скончылася хутка. Нават у інтэрнэце.

Маральная падтрымка – выдатна. Але зразумела, што гэтага не дастаткова. Як кажуць, святым духам сыты не будзеш.

Бо відавочна, без працы паўстане пытанне з фізічным выжываннем канкрэтных людзей. Логвінаў шмат добрага зрабіў для беларускай кнігі. І аўтары, напэўна, знойдуць магчымасць аддзячыць выдаўцу ў цяжкую хвіліну. Але дапамагчы супрацоўнікам выдавецтва могуць і іншыя. Рублём.

Клікніце ў інтэрнэце на старонку віртуальных кнігарняў, каб замовіць выданні «Логвінава». Але не абмяжоўвайцеся толькі інтэрнэт-прасторай. Ёсць жа кнігарні, дзе прадаюцца кнігі выдавецтва. І канечне ж, прыходзьце на прэзентацыі кніг, якія паспелі выйсці. Так мы зможам паказаць, што нам неабыякавы лёс выдавецтва.

***

15 кастрычніка. Адам Глобус прэзентуе «Казкі для дарослых». Удзел у імпрэзе возьме Уладзімір Арлоў. Пачатак а 19.00. Уваход вольны (пр-т Незалежнасці, 37а).

18 кастрычніка. «Беларуская літаратура на парозе сусветнага прызнання». Артур Клінаў, Наталка Бабіна, Валянцін Акудовіч і Павел Касцюкевіч раскажуць пра выданне беларускіх кніжак у замежных перакладах.

Каму трэба беларуская літаратура за мяжой? Хто яе чытае? Якія тэмы цікавяць замежнікаў? Як папулярызаваць беларускую прозу і паэзію ў Еўропе? Мадэратар сустрэчы – Альгерд Бахарэвіч. Пачатак а 19.00 (пр-т Незалежнасці, 37а).

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Рыэлтарскі бізнэс «нармалізуюць». Экспертка расказала, чаго чакаць4

У Арызоне на хуткасці 340 км/г перакулілася лодка, якая спрабавала пабіць рэкорд хуткасці1

Мінчук месяц змагаецца з таблічкай «Купляйце беларускае» ў краме: яе прымацавалі на расійскія сыркі4

Дзе цяпер працуе былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч12

Расіяне расстралялі беларуса, які адмовіўся ісці на «мясны штурм» ва Украіне13

Патрушаў пагражае забраць ва Украіны Адэсу13

Рыбак пад Мазыром злавіў аграменнага сома — змагаўся 30 хвілін4

Арыне Сабаленцы давялося вячэраць крэветкамі з прычыны блэкаўта ў Іспаніі2

Наталля Цылінская: Замужам я была чатыры разы. Мы створаны, каб нас насілі на руках, калі крыху буйнейшая — пакліч сябра8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць