Адам Глобус прэзентуе «Казкі для дарослых».
Удзел у імпрэзе возьме рэдактар кнігі Уладзімір Арлоў.
Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а), 15 кастрычніка, пачатак а 19.00. Уваход вольны.
18 кастрычніка ў кнігарні пройдзе сустрэча «Беларуская літаратура на парозе сусветнага прызнання». Каму патрэбая беларуская літаратура за мяжой? Хто яе чытае? Якія тэмы цікавяць замежнікаў? Як папулярызаваць беларускую прозу і паэзію ў Еўропе?
Удзел возьмуць пісьменнікі Артур Клінаў, Наталка Бабіна, Валянцін Акудовіч і Павел Касцюкевіч.
Мадэратар сустрэчы – Альгерд Бахарэвіч. Пачатак а 19.00.
0
0
0
0
0
0