У Беларусі максімальная сума ў валюце пры міжнароднай паштовай перасылцы будзе абмежаваная 200 далярамі. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 884 ад 4 кастрычніка 2013 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент набудзе моц 24 кастрычніка гэтага года.

«Перасылка фізічнымі асобамі замежнай валюты дапускаецца: у Рэспубліку Беларусь — толькі ў лістах з аб'яўленай каштоўнасцю ў суме, якая не перавышае ў эквіваленце 200 даляраў, разлічанай па афіцыйным курсе беларускага рубля да адпаведнай замежнай валюты на дзень прыёму ліста з аб'яўленай каштоўнасцю ў паштовай установе краіны яе падачы;

за межы Рэспублікі Беларусь — толькі ў лістах з аб'яўленай каштоўнасцю ў суме, якая не перавышае ў эквіваленце 200 даляраў ЗША, разлічанай па афіцыйным курсе беларускага рубля да адпаведнай замежнай валюты на дзень прыёму ліста з аб'яўленай каштоўнасцю ў аб'екце паштовай сувязі», — гаворыцца ў дакуменце.

Дакументам таксама ўстанаўліваецца, што плацежныя дакументы і каштоўныя паперы ў міжнародных паштовых адпраўленнях зараз можна перасылаць толькі ў замежнай валюце і толькі ў лістах з аб'яўленай каштоўнасцю без абмежавання сумы пры ўмове, што аб'яўленая каштоўнасць не павінна перавышаць суму, эквівалентную 200 даляраў. Пры гэтым сума разлічваецца па афіцыйным курсе беларускага рубля да адпаведнай замежнай валюты на дзень прыёму ліста з аб'яўленай каштоўнасцю ў паштовай установе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?