Нобелеўскі камітэт разглядаў у якасці галоўных прэтэндэнтаў чатыры кандыдатуры, сярод іх беларускага праваабаронцу.

Нарвежскі канал не першы раз дае дакладны прагноз адносна таго, хто атрымае гэтую прэмію. Летась за пару гадзін да абвяшчэння лаўрэата NRK выказаў здагадку, што прэмію міру атрымае Еўрасаюз.

Згодна з інфармацыяй NRK, Нобелеўскі камітэт адкінуў кандыдатуру 16-гадовай пакістанскай дзяўчыны Малалы Юсуфзай, на якую рабілі стаўку букмекеры, з трох прычын.

Гэта і яе маладосць, і недастатковасць здзейсненага – яна вяла блог і таму стала ахвярай ісламскіх фанатыкаў, дый рызыкі наклікаць на яе яшчэ большую небяспеку з боку ісламістаў.

Галоўнымі прэтэндэнтамі на Нобелеўскую прэмію міру ў гэтым годзе, як адзначае нарвежскае тэлебачанне, сталі Арганізацыя па забароне хімічнай зброі, якая ў выніку і атрымала ўзнагароду, а таксама прэзідэнт-рэфарматар М'янмы генерал Тэйн Сэйн, доктар-гінеколаг з Конга Дэні Муквеге і наш праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?