Па матэрыялах упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілёўскага аблвыканкама пракуратурай Магілёўскай вобласці ў дачыненні да начальніка ўчастка аднаго з філіялаў ААТ "Лаўсанбуд" і дырэктара магілёўскага камерцыйнага будаўнічага прадпрыемства распачата крымінальная справа за крадзеж грашовых сродкаў акцыянернага таварыства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 210 КК). 

Падазраваныя, з'яўляючыся службовымі асобамі, па папярэдняй змове за восем месяцаў выкралі больш як 202 млн. рублёў, якія належаць ААТ "Лаўсанбуд". 

Паводле інфармацыі аператыўнікаў, начальнік участка філіяла ААТ "Лаўсанбуд" (выступаў генпадрадчыкам) па загадзе вышэйшага кіраўніцтва быў упаўнаважаны падпісваць акты выкананых дэмантажных і будаўнічых работ на аб'екце "Тэхнічнае пераўзбраенне і рэканструкцыя ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак".

Паводле папярэдняй змовы з дырэктарам камерцыйнай будаўнічай структуры (выступілі субпадрадчыкамі) яны афармлялі і сведчылі сваімі подпісамі акты здачы-прыёмкі выкананых будаўнічых і іншых спецыяльных мантажных работ на аб'екце, а таксама разлікі кошту работ у бягучых цэнах, разлікі кошту эксплуатацыі машын і механізмаў і іншыя дакументы аб выкананні дэмантажных работ будаўнікамі прыватнай фірмы. 

Аднак фактычна выкананыя работы па мадэрнізацыі папяровай фабрыкі ажыццяўляліся работнікамі ААТ "Лаўсанбуд", таксама выкарыстоўвалася тэхніка і механізмы гэтага ААТ. 

На падставе падпісаных дакументаў ААТ "Лаўсанбуд" пералічыла камерцыйнай структуры больш як 202 млн. рублёў, якія і былі выкрадзены падазронымі. 

Цяпер аператыўнікі ўстанаўліваюць кола асоб, якія аказвалі садзейнічанне падазроным ва ўчыненні крадзяжоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?