Рух у бок Уручча спыніўся з-за аварыі ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі. Пра гэта паведамляюць мінчане ў сацыяльных сетках.

«Паралізаваны рух па праспекце Незалежнасці ў бок Уручча… Жэсць, я даўно такога не бачыў, — піша ў сваім акаўнце ў «Твітары» карыстальнік Nikitka. - Вялізны затор у сувязі з аварыяй».

На месца здарэння прыбылі машыны «хуткай дапамогі». Аб пацярпелых не паведамляецца. Тым часам рух спыніўся ад аўтастанцыі «Маскоўская» амаль да МКАД.

«Затор па праспекце Незалежнасці да станцыі метро «Уручча», - паведамляе карыстальнік 6ei6ei.

Відавочцы пішуць пра тое, што праз паўгадзіны пасля здарэння затор паступова пачаў знікаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?