Пра гэта Лукашэнка сёння распавёў расійскім журналістам.

«Кожны вечар, калі мне даводзіцца класці малога спаць, ён мне кажа: «Тэлевізар нельга глядзець, ты мне расказваеш гісторыю».

Я кажу: што, зноў пра вайну? Коля, у мяне ўжо няма гэтых гісторый. Штовечар пра вайну: пра Сталіна, Гітлера, як яны планавалі гэту аперацыю.

Хлопчык у трэцім класе, а мы пра вайну ды пра вайну цэлы дзень», — распавёў Лукашэнка эпізод са свайго сямейнага жыцця.

Калі гісторыі пра Вялікую Айчынную вайну закончыліся, Лукашэнка стаў расказваць малодшаму сыну пра бітвы з Напалеонам у 1812 годзе. «Чарцяжы яму зрабіў, каб ён разумеў, дзе рэвалюцыя была ў 1917 годзе, што да рэвалюцыі Напалеон ішоў у Маскву, а потым — Барадзінская бітва, як яны назад адступалі», — зазначыў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, яго сыну ўжо не трэба тлумачыць, што «была вайна» і «фашысты нам нанеслі вялікі ўрон».

Разам з тым Коля Лукашэнка аддае перавагу прагляду тэматычных перадач на расійскім патрыятычным тэлеканале «Звязда».

«Ён глядзіць ваенныя праграмы, як бандытаў, забойцаў лавілі ў савецкія часы», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Гэта павінна быць нормай у нашых сем'ях, таму што тая добрая, цудоўная моладзь, якая прыходзіць, — іншая. Яны гэтым не жывуць, чым жылі мы ў савецкія часы, гэта вельмі небяспечна», — мяркуе ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?