11 кастрычніка «Zмена» (моладзевае крыло "Гавары праўду!" правяла акцыю салідарнасці з Міколам Статкевічам — апошнім кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, які сядзіць за кратамі.

На прыпынку ля гіпермаркета «Карона» яны вывесілі плакат з партрэтам і надпісам «Свабоду Статкевічу». А за плот 1-й клінічнай бальніцы была зачэплена расцяжка з аднайменным тэкстам.

Акцыя прайшла паспяхова, ніхто не быў затрыманы, аўтамабілісты сігналілі ў падтрымку актывістам.

Дарэчы, заўтра, у суботу, на волю павінен выйсці лідар «Zmen'ы» Павел Вінаградаў, які адбывае 15-ы суткавы арышт за «пратэст свіных галоваў» на Плошчы Якуба Коласа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?