У фінальную частку чэмпіянату свету 2014 года па футболе, які пройдзе ўлетку ў Бразіліі, ужо кваліфікаваліся 14 зборных.

Па выніках праведзенага гульнявога дня ў фінальны этап выйшлі зборныя Германіі, Бельгіі і Швейцарыі. Раней у Еўропе пуцёўкі на мундыяль заваявалі зборныя Італіі і Галандыі.

У Паўднёвай Амерыцы ўслед за зборнай Аргенціны на першынство свету прабілася зборная Калумбіі.

Ад Азіі на турнір кваліфікаваліся зборныя Ірана, Паўднёвай Карэі, Японіі і Аўстраліі, ад КОНКАКАФ - зборныя ЗША і Коста- Рыкі. Бразілія з'яўляецца краінай-гаспадыняй чэмпіянату свету, таму выступіць там без адбору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0