Дэвід Духоўны, Джыліан Андэрсан і Крыс Картэр

Дэвід Духоўны, Джыліан Андэрсан і Крыс Картэр

Акцёры Дэвід Духоўны і Джыліян Андэрсан заявілі пра сваё жаданне зняцца ў трэцім паўнаметражным фільме з серыі «Сакрэтныя матэрыялы».

Паводле словаў Духоўны, апроч яго і Андэрсан над новым фільмам гатовы працаваць вядучы сцэнарыст і рэжысёр серыяла «Сакрэтныя матэрыялы» і абодвух знятых па ім поўнаметражных карцін Крыс Картэр. Цяпер, адзначыў акцёр, усё залежыць ад кампаніі 20th Century Fox, якой належаць правы на брэнд.

Аб надзеі зняцца ў яшчэ адным фільме з серыі «Сакрэтныя матэрыялы» Духоўныя і Андэрсан заявілі на мерапрыемстве ў гонар 20-годдзя з моманту выхаду першага эпізоду серыяла. Апошняя на гэты момант серыя «Сакрэтных матэрыялаў» выйшла ў 2002 годзе, а апошні поўнаметражны фільм пра Малдэра і Скалі датуецца 2008 годам.

Серыял «Сакрэтныя матэрыялы» (X Files) лічыцца адным з найбольш паспяховых тэлевізійных праектаў за ўсю гісторыю гэтай індустрыі.

Яго сюжэт будаваўся вакол спробаў дваіх агентаў ФБР прабрацца ў таямніцы урадавай арганізацыі, якая спрабуе схаваць ад чалавецтва інфармацыю аб кантактах з іншапланецянамі. Паводле матываў серыяла былі знятыя два поўнаметражныя фільмы. Першы з іх з'явіўся ў 1998 г. пад назвай «Сакрэтныя матэрыялы: Барацьба за будучыню», а праз дзесяць гадоў на экраны выйшла карціна «Сакрэтныя матэрыялы: Хачу верыць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?