AP
Лех Валенса абураны візітам у Лондан. «Мяне правакацыйна падставіла Пасольства Польшчы ў Лондане, я быў прыніжаны службай аховы ў аэрапорце» – напісаў экс-прэзідэнт Польшчы ўчора ўвечары ў сваім мікраблогу.
«Ніколі больш не паеду ў Лондан» – напісаў Лех Валенса. У Лондане былы прэзідэнт удзельнічаў у брытанскай прэм’еры фільма «Валенса. Чалавек з надзеі».
Польскія дыпламаты ў Лондане кажуць, што справа датычыла кантролю ў аэрапорце, але адмаўляюцца раскрываць падрабязнасці.
Паводле польскага МЗС, у аэрапорце Леху Валенсу прапанавалі прайсці праверку.
«Згодна з брытанскімі законамі, былыя прэзідэнты і прэм’еры таксама абавазяныя праходзіць памежны кантроль», - сказаў прадстаўнік прэс-службы МЗС Міхал Сафянік.