Мінскі гурт «Лепрыконсы» трапіў у сур'ёзнае ДТП падчас гастроляў у Расіі. Пра гэта напісаў у сваім Фэйсбуку вакаліст каманды Ілля Міцько.

«Учора, 13.10.2013 а 14:50, мы ўсе нарадзіліся ў другі раз. «Лепрыконсы» вярталіся з гастроляў і на трасе Масква—Мінск (202 км, паміж Гагарыным і Вязьмай) у наш Мультыван на поўнай хуткасці ўязджае машына са сустрэчнай паласы (кіроўца якой, па словах пасажыра гэтай машыны, нібыта заснуў за рулём). Дзякуй Богу, усе жывыя і здаровыя, адзінкавыя сінякі. Супрацоўнікі ДПС, калі прыехалі на месца ДТЗ сказалі нам, што нам нерэальна пашанцавала. Я сядзеў адразу ж за кіроўцам і ў мае дзверы прыйшоўся асноўны ўдар, іх адарвала.Я драмаў і нават не паспеў спалохацца. Можа быць з-за таго, што я не быў прышпілены (20 км назад змяніўся і сеў з месца кіроўцы на пасажырскае), я не атрымаў ніякіх калецтваў, так як зваліўся на другі бок аўтобуса», — піша Міцько.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?