31-гадовага Аляксандра шукалі тыдзень. 3 кастрычніка жонка звярнулася ў міліцыю: муж раніцай паехаў прадаваць «Міцубісі Карызма» з Лельчыцаў у Жыткавічы і не вярнуўся. Спачатку завялі крымінальную справу па факце знікнення. Калі ж следчыя прыйшлі да высновы, што адбылося забойства, справу перакваліфікавалі.

11 кастрычніка ў Лельчыцах па падазрэнні ў забойстве затрымалі двух маладых людзей, 1991 г.н. Абодва беспрацоўныя. Адзін з іх быў знаёмы з Аляксандрам.

 

На забойства рашыліся, калі даведаліся пра вялікую суму грошай у мужчыны – вёз дадому 4800 даляраў.

 

Папярэдне ўстаноўлена, што падазраваныя падвозілі Аляксандра з Жыткавіч у Лельчыцы. А як толькі выехалі за горад, накінуліся на яго. Калі мужчыну збілі да смерці, забралі ў яго грошы.

А цела праз некалькі кіламетраў выкінулі ў канаву паміж полем і лесам, перад гэтым напхаўшы пад адзенне цаглінаў.

Прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываног паведаміла, што цяпер маладыя людзі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Жыткавічах. Іх паказанні правяраюцца. Прызначаны шэраг экспертыз.

Вядома, што ў Аляксандра засталася маладая жонка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?