Цана квадратнага метра стаяла на месцы месяц, а цяпер пачала зніжацца.
Сярэдняя цана прапановы квадратнага метра ў Мінску складае $1840.
Паводле дадзеных партала Realt.by, за мінулы тыдзень яна зменшылася на сімвалічны $1. Гэта адбылося ўпершыню за 54 тыдняў.
Пры гэтым колькасць выстаўленых на продаж кватэр расце і апярэджвае попыт.
Рэальная цана ўгодаў меншая прыблізна на $100.
У чаканні крызісу мінчукі гатовыя аддаваць свае двухпакаёўкі ў спальных раёнах па $90 тысяч.
Пасля пачатку валютнага крызісу ў 2011 цана квадратнага метра павольна падала, і гэты працэс расцягнуўся на цэлы год. І толькі пасля пачалося рэзкае падаражэнне нерухомасці.
Першыя прыкметы крызісных з’яваў на рынку нерухомасці ўжо бачныя.
На другасным рынку жылля зноў з’явіліся ў продажы маласямейкі, таннейшыя за $50 тысяч.
Хоць яшчэ месяц таму самая танная кватэра ў сталіцы каштавала $55 тысяч.