У Манчэстары ў гонар былога галоўнага трэнера ФК «Манчэстар Юнайтэд» сэра Алекса Фергюсана назвалі вуліцу. Ва ўрачыстым адкрыцці дарожнага знака з новай назвай вуліцы прыняў удзел сам трэнер.

Reuters

Reuters

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт «МЮ».

Раней вуліца каля стадыёна «Олд Трафард», на якім гуляюць футбалісты «Манчэстар Юнайтэд», называлася Уотэрс-Рыч. Цяпер яна называецца Дарога імя сэра Алекса Фергюсана.

З іншага боку ад вуліцы Фергюсана да стадыёна можна пад'ехаць па дарозе імя сэра Мэта Басбі, названай у гонар іншага выдатнага трэнера «МЮ», які ў 1968 г. прывёў клуб да яго першай перамогі ў Кубку чэмпіёнаў.

71-гадовы Фергюсан з'яўляецца самым паспяховым трэнерам у гісторыі брытанскага футбола.

За 26 гадоў працы ў «МЮ» ён 13 разоў выйграў прэм'ер-лігу і двойчы прывёў каманду да перамогі ў Лізе чэмпіёнаў. Па заканчэнні сезона-2012/13 Фергюсан завяршыў трэнерскую кар'еру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?