Французы разбілі лагер на тэрыторыі Польшчы. Яны знаходзяцца ўсяго некалькі дзён, але пачуваюцца як дома.

«У мяне яшчэ не было магчымасці наведаць Польшчу, але атмасфера добрая і мне тут падабаецца», - кажа французскі маёр.

Палаткі, пастаўленыя на палігоне ў Драўску, павінны змясціць больш за адну з шасці тысяч салдат, якія ў пачатку лістапада прымуць удзел у вучэннях войскаў NATO — у асноўным у Польшчы і Латвіі.

«Альянс будзе адпрацоўваць рэакцыю ў выпадку пагрозы краінам-удзельніцам", - адзначыў старшыня Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы генерал Станіслаў Казей.

Вялікая колькасць вогнетушыцеляў не выпадкова, бо такія заявы ўжо падаграюць атмасферу. Чакаецца, што вучэннямі пад назвай Steadfast Jazz 2013 NATO павінен пацвердзіць сваю здольнасць да абароны Польшчы. Гэта будзе найлепшым адказам на беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2013».

«У нас ёсць жаданне выпрацаваць пэўны адказ на гэтыя вучэнні, напрыклад, абапіраючыся на грамадскае меркаванне. Калі б я быў ваенным каментатарам з Расіі, то не турбаваўся б аб так званай пагрозе з Захаду, а звяртаў бы ўвагу на пагрозу з іншых рэгіёнаў», - заявіў намеснік міністра нацыянальнай бяспекі Роберт купецкі.

Гэта будуць першыя маштабныя вучэнні NATO ў гэтым рэгіёне, але колькасць удзельнікаў у цэлым не выглядае палохаюча, за выключэннем сухапутных сіл Францыі.

На моры брытанцы і галандцы выстаўляюць па два караблі, а астатнія краіны па аднаму. У паветра будуць паднятыя самалёты разведкі і радыёэлектроннай барацьбы. Сюрпрызаў з боку Польшчы не будзе - у паветры знішчальнікі «Фантом», у моры ваенны карабель «Czernicki», а на зямлі брыгада з Шчэціна, хоць тэарэтычна вучэнні не прадугледжваюць абароны Польшчы.

«Будзе умоўны праціўнік, умоўная дзяржава, якую мы будзем абараняць.

Канфлікт будзе падобны на тыя, якія адбываюцца ў свеце паміж дзвюма дзяржавамі - адной беднай і дэмакратычнай, а іншай багатай і дыктатарскай. Гэтым праціўнікам будзе дзяржава з назвай Бохня», — кажа генерал Анджэй Туз, кіраўнік вучэнняў ад Польшчы.

«Сілы NATO перамяшчаюцца ў бок беднай дзяржавы, умацоўваюць яе мяжу, аднак не маюць заданні наўпрост змагацца з праціўнікам. Таму ў пэўных момантах мы будзем саступаць», — дадаў генерал.

Гэта гучыць як намёк на эвакуацыю насельніцтва з балтыйскіх краін у выпадку беларускай агрэсіі, але гэта выпадковая асацыяцыя.

Галоўны кіраўнік вучэнняў сцвярджае, што гэта проста трэніроўка сіл абароны NATO, неабходнасць якой была выкліканая яшчэ дзесяць гадоў таму.

«Мы хочам быць пажарнымі, на якіх можна разлічваць у выпадку пажару», — сказаў кіраўнік сіл альянсу Ганс-Лотар Дамроз.

На вучэнні запрошаны расійскія назіральнікі .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?