14 кастрычніка ў МНС паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Рогінь Буда-Кашалёўскага раёна — гарэў жылы дом.

Пажар быў ліквідаваны, а ў доме быў знойдзены труп хлопчыка, вучня шостага класа.

У доме жылі бацька, маці і двое дзяцей — дзяўчынка-сямікласніца і хлопчык-шасцікласнік. Сям'я, паводле слоў суседзяў, характарызуецца станоўча. На момант пажару ў доме знаходзіліся дачка і сын. Бацька быў на працы, маці — у Гомелі на ўрачыстым канцэрце, прысвечаным Дню маці.

Паводле слоў дзяўчынкі (знаходзіцца ў шокавым стане), на момант узнікнення пажару яна рабіла ўрокі ў сваім пакоі, а брат знаходзіўся ў кацельнай, распальваў ацяпляльны кацёл.

Праз некаторыя час яна пачула крыкі брата аб дапамозе, адчула пах дыму і стала шукаць яго ў доме. У кацельную ўвайсці не змагла з-за адкрытага гарэння ўнутры. Не знайшоўшы брата, выбегла з дому і паведаміла суседзям пра пажар. Яны выклікалі службу МНС.

Меркаваная прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяпляльнага катла (выкарыстанне лёгкай на загаранне вадкасці пры яго распальванні).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?