Іван Шэга — прыгожы, інтэлігентны, адукаваны, нястомны ва ўсіх добрых і сур’ёзных справах — кідаецца ў вочы адразу. З ім цікава размаўляць, ён заўсёды дапаможа. Такімі людзьмі мы павінны ганарыцца, піша газета «Новы час».

Штрых першы: маленства і юнацтва

Нарадзіўся Іван Шэга ў вёсцы Валеўка на Навагрудчыне 25 сакавіка 1953 года. Яго бацька Іван Іванавіч Шэга быў родам з вёскі Малюшычы Карэліцкага раёна.

У 18-гадовым узросце ён пайшоў на фронт, а пасля вайны сем гадоў служыў у акупацыйных войсках у Германіі. Пасля дэмабілізацыі быў накіраваны на працу ў Валеўку, дзе і пазнаёміўся з будучай маці, тады Клаўдзіяй Зайка. Вынікам шлюбу бацькоў стала нараджэнне Івана, а праз 6 гадоў і сястры Наталлі.

Ваня Шэга вучыўся добра, навука давалася яму лёгка. Ды і з настаўнікамі Івану Шэгу вельмі пашанцавала. Ён і сёння часта ўспамінае іх з асаблівай цеплынёй.

Беларускасці Ваня вучыўся ў такіх людзей, як настаўнік беларускай мовы і літаратуры Уладзімір Урбановіч, завуч школы Міхаіл Петрыкевіч, выхаванасці — у класнага кіраўніка Кацярыны Вінаград, ды і ўсе астатнія настаўнікі прымалі ўдзел у фарміраванні з вучняў сапраўдных людзей.

У Валеўскай школе тады быў арганізаваны краязнаўчы музей, і вучні прымалі непасрэдны ўдзел у яго працы, праводзілі экскурсіі па музеі падчас канікулаў.

Акрамя таго, каля школы вучні і настаўнікі стварылі вялікі парк-дэндрарый з экзатычнымі для нашых мясцін раслінамі, за якімі школьнікі пастаянна наглядалі. У Валеўскую школу прыязджалі і выступалі ў свой час перад вучнямі вельмі многія вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты.

Сярэднюю школу Іван Шэга закончыў з адной чацвёркай у атэстаце. Дарэчы, галоўны ўрач Слонімскай бальніцы Юрый Пяцельскі, з якім працаваў Іван Шэга і які выганяў яго з працы, таксама закончыў Валеўскую школу, але значна пазней.

Тое, што Іван Шэга падаў дакументы на паступленне ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, ён лічыць умяшаннем у ягоны лёс Бога. Шэга дакументы рыхтаваў у політэхнічны інстытут, але, прыехаўшы ў Мінск, у апошні момант памяняў рашэнне, нават сам не ведаў чаму, але аднёс дакументы ў медыцынскі інстытут.

Падчас навучання на сельгасработах пазнаёміўся з будучай жонкай, якая вучылася на педыятрычным факультэце. У 1974 годзе яны ажаніліся, а ў 1975-м у іх нарадзіўся сын.

У 1976 годзе Іван па размеркаванні быў накіраваны на працу ў Капыль хірургам, а жонка — педыятрам. Умовы працы для маладых спецыялістаў тады мала адрозніваліся ад цяперашніх: жылля не давалі, таму жылі на прыватнай кватэры, зарплаты былі малыя, таму без дапамогі бацькоў было б зусім цяжка. Адпрацаваўшы неабходны час, у 1980 годзе Шэгі пераехалі на радзіму жонкі — у Слонім.

Працяг чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0