15 кастрычніка ў 20:25 у службу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб зніклых у лесе каля вёскі Галоўчыцы Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці траіх пенсіянерках 76, 71 і 60 гадоў.
Для пошукавых работ былі задзейнічаны супрацоўнікі РАУС, работнікі МНС і мясцовае насельніцтва.
У 21:40 зніклыя жанчыны былі знойдзеныя ратавальнікамі, медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.