У панядзелак, 14 кастрычніка, пайшоў з жыцця беларускі паэт Мікалай Віняцкі. Яму было 74 гады.

Мікалай Фёдаравіч Віняцкі нарадзіўся 13 красавіка 1939 года ў вёсцы Чыгірынка Кіраўскага раёна, вучыўся ў Мінскім політэхнікуме.

Працоўны шлях пачаў тапографам. Скончыў аспірантуру пры Беларускім тэхналагічным інстытуце. Усё жыццё працаваў тапографа-геадэзічнай дзейнасці. Кандыдат тэхнічных навук па спецыяльнасці «Геадэзія».

Да выхаду на пенсію працаваў галоўным рэдактарам Беларускага картографа-геадэзічнага аб'яднання «Белгеадэзія».

Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Літаратурнай дзейнасцю займаўся са школьных гадоў. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Аўтар кніг паэзіі: «Пад крылом лебядзіным…» (1996), «Каб не пагасла зорачка надзей…» (1998), «Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі» (1999), «Адзвінелі жытоў каласы» (2001), 

Апошнія 10 год ён пакутаваў ад перанесеных прыступаў інсульту.

 

Пахаванне, верагодна, адбудзецца на Заходніх могілках (Малінаўка, Мінск).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0