У сераду 16 кастрычніка таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы завяршыліся трэцім запар паслабленнем беларускага рубля да кошыка валют.

Сёння кошык вырас усяго на 0,01 %, але і гэтага было дастаткова для таго, каб абнавіць максімум з пачатку года.

Курс даляра сёння вырас на 10 рублёў да 9 170 беларускіх рублёў і абнавіў гістарычны максімум.

З пачатку 2013 г. курс амерыканскай валюты дадаў 600 рублёў (за ўвесь 2012 год было 220).

Курс еўра знізіўся на 30 рублёў да 12 390 беларускіх рублёў. Учора еўра быў на абсалютным максімуме.

Курс расійскага рубля вырас на 0,5 рубля да 284,5 беларускага і падняўся да максімальнага ўзроўню за апошнія 27 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?