Прэзідэнт ААТ «Нафтавая кампанія «Раснафта» Ігар Сечын заявіў, што зацікаўлены ў куплі дзяржаўнай долі ў Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Аб гэтым ён паведаміў журналістам.

«Нам гэты актыў цікавы. Мы ўжо там прысутнічаем. Усё астатняе будзе залежаць ад умоў продажу. Будзем разглядаць», — цытуе Сечына агенцтва «Прайм».

Гэту заяву Сечын зрабіў праз шэсць дзён пасля таго як Дзяржаўны камітэт па маёмасці аб'явіў аб плануемым продажы на аўкцыёнах і конкурсах акцый больш чым 80 прадпрыемстваў і яшчэ некалькіх прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў, што належаць Рэспубліцы Беларусь. Сярод іншага, на продаж па конкурсе выстаўлена дзяржаўная доля ў ААТ «Мазырскі НПЗ» (42,76%) балансавым коштам па стане на 1 студзеня гэтага года 4,68 трлн. рублёў.

А месяцам раней, 11 верасня, у Мінску адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Ігарам Сечыным.

Беларускі кіраўнік прапанаваў расійскай кампаніі пашырыць супрацоўніцтва з Беларуссю: «Мы вельмі зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з «Раснафтай» яшчэ і таму, што гэта — вялікая імперыя». Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што беларускі бок не хацеў бы абмежавацца толькі перапрацоўкай нафты і рэалізацыяй нафтапрадуктаў: «Такая імперыя мае патрэбу ў забеспячэнні, пачынаючы ад прадуктаў харчавання і заканчваючы тэхнікай. Таму мы будзем прасіць вас разгледзець пытанні, каб пры роўных магчымасцях мы мелі перавагу ў пастаўках той прадукцыі і тавараў, якія вам будуць патрэбныя для вытворчасці і забеспячэння функцыянавання кампаніі. Я прасіў урад, каб яны прапрацавалі такія кірункі супрацоўніцтва».

Лукашэнка таксама падзякаваў Сечыну за прынцыповасць, якую кіраўніцтва «Раснафты» праяўляе ў пытаннях абавязацельстваў расійскага боку па пастаўках нафты ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?