Сёння ў сеціве з’явіўся супольны міні-альбом гуртоў «Ляпіс Трубяцкой» і «Карибасы» пад назвай Oldi. Serёnity Dub.
Альбом з чатырох трэкаў прысвечаны аднаму з галоўных маргіналаў савецкага року, лідару адзінай сапраўднай рэгей-каманды на прасторы СССР Сяргею Олдзі Белавусаву.
Гурт Олдзі «Комитет Охраны Тепла» і яго гісторыя пакрыта настолькі вялікім слоем легендаў і паданняў, што зараз цяжка ўявіць, дзе праўда, а дзе не.
Аднак у рэпертуары гурту быў з тузін песняў, якія паўплывалі на ўсіх постсавецкіх выканаўцаў рэгей.
«Ляпісы» ўжо рабілі кавер на К.О.Т. – песню «Афрыка», якую некаторыя памылкова лічаць аўтарскай.
У новы ЕР увайшлі чатыры трэкі «Ляпісаў», рэмікшаваныя Дзмітрыем «ДзімДзімычам» Васільевым: ён стварыў рэгей- і даб-міксы на песні «Афрыка» і «Рыбка золотая».
Неўзабаве альбом можна будзе купіць на iTunes, таксама плануецца рэліз вінілавага ЕР на 45 абаротаў.