digitaltrends.com

digitaltrends.com

З чэрвеня 2012 года па чэрвень 2013 года ён зарабіў $ 24 млн.

Узначаліць рэйтынг 35-гадоваму Катчэру дазволіла галоўная роля ў папулярным серыяле «Два з паловай чалавекі». Другое месца заняў яго калега па серыяле — 48-гадовы Джон Краер, які за год разбагацеў на $21 млн.

Тройку лідараў замыкае Рэй Рамана ($16 млн), які зняўся ў серыяле «Усе любяць Рэйманда».

На чацвёртым месцы апынуліся адразу два акцёры — зорка папулярнага серыяла «Як я сустрэў вашу маму» Ніл Патрык Харыс і выканаўца адной з галоўных роляў у крымінальнай драме «Марская паліцыя: спэцаддзел» Марк Харман.

За год яны зарабілі па $15 млн. Замыкае пяцёрку лідараў Патрык Дэмпсі — выканаўца ролі доктара Дэрэка Шэпарда ў серыяле «Анатомія страсці» ($ 13 млн)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0