Фота АР.
Паранены кенгуру парушыў працу аднаго з тэрміналаў аэрапорта Мельбурна.
Паводле паведамленняў, кенгуру спрабаваў заскочыць на другі паверх будынка тэрмінала, але яго збіла аўто. Ён атрымаў траўму, заскочыў у будынак і затым, да здзіўлення наведвальнікаў, уварваўся ў аптэку.
Відавочцы выклікалі ратавальнікаў, якія ўціхамірылі кенгуру з дапамогай транквілізатара.
Кенгуру, якога назвалі Сайрус, адразу аказалі першую ветэрынарную дапамогу, а тэрмінал ненадоўга зачынілі.
Джонсан Лоў, менеджар аптэкі, распавядае, што спачатку не паверыў свайму калегу, які паведаміў, што ў аптэку ўварваўся кенгуру.
«Я проста працягваў працаваць, адмахнуўшыся ад свайго калегі, маўляў, «хопіць жартаваць».
Кенгуру ўжо даставілі да ветэрынара. Будынак тэрмінала знаходзіцца побач з зараснікамі, дзе жывуць кенгуру, таму жывёлы перыядычна заскокваюць ў будынак аэрапорта.