Стаў вядомы папярэдні склад на лёсаванне адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 года.

Склад кошыкаў разлічаны з сённяшняга рэйтынгу УЕФА , які не павінен зведаць істотных зьменаў да 23 лютага наступнага года, калі ў французскай Ніцы пройдзе лёсаванне адбору. Сам адборачны турнір пачнецца ў верасні 2014 года.

Кошык 1: Іспанія, Германія, Галандыя, Італія, Англія, Грэцыя, Партугалія, Расія, Боснія і Герцагавіна.

Кошык 2: Швецыя, Украіна, Харватыя, Данія, Швейцарыя, Бельгія, Чэхія, Венгрыя, Ірландыя.

Кошык 3: Сербія, Турцыя, Славенія, Румынія, Ізраіль, Нарвегія, Славакія, Аўстрыя, Чарнагорыя

Кошык 4: Арменія, Польшча, Шатландыя, Фінляндыя, Латвія, Уэльс, Балгарыя, Эстонія, Ісландыя.

Кошык 5: Беларусь, Паўночная Ірландыя, Албанія, Літва, Малдова, Македонія, Азербайджан, Грузія, Кіпр.

Кошык 6: Люксембург, Казахстан, Ліхтэнштэйн, Мальта, Андора, Сан-Марына, Гібралтар, Фарэрскія выспы.

Такім чынам у групу да зборнай Беларусі трапіць па адной камандзе з кошыкаў 1, 2, 3, 4, 6. 

У ЧЕ па футболе ў 2016 г. возьме ўдзел 24 каманды. Таму калі будуць сфармаваныя адборачныя групы, то на першынство трапяць па тры каманды з групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?