Спачатку 14-гадовая школьніца паспрабавала самастойна затрымаць злачынца, але рабаўнік прыгразіў ёй расправай. Тады дзяўчына прасачыла за зламыснікам да самага яго дома і паведаміла ў міліцыю.

Як паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, у мінулую нядзелю Валерыя гуляла разам з сяброўкай на вуліцы Ванеева. Нечакана дзяўчаты ўбачылі, як нейкі малады мужчына стаў вырываць торбу з рук жанчыны, якая ішла побач. Яна ўжо ўпала на зямлю, але рабаўнік, цягнучы жанчыну па асфальце, працягваў вырываць сумку, пакуль пацярпелая, нарэшце, не адпусціла рукі. Стаўшы сведкам злачынства, Валерыя кінулася за злыднем. Дагнаўшы рабаўніка, дзяўчына схапіла яго за руку і запатрабавала вярнуць сумку. Той спачатку нават здзівіўся, а потым пачаў лаяцца і прыгразіў расправай. Зрабіўшы выгляд, што спалохалася, школьніца адышла, а злачынец кінуўся ў бліжэйшы двор.

Валерыя, імкнучыся захоўваць канспірацыю, прайшла за ім. Яшчэ праз некалькі двароў адважная школьніца ўбачыла, як мужчына ўвайшоў у пад'езд дома. Пасля гэтага яна патэлефанавала па нумары «102».

Міліцыянтам, якія прыбылі, дзяўчына паказала пад'езд, у які схаваўся зламыснік, і апісала апошняга. Па апісанні адзін з супрацоўнікаў выказаў здагадку, што рабаўніком можа быць паднаглядны, што якраз пражывае ў гэтым доме. Гаспадар, натуральна, апынуўся дома.

32-гадовы раней судзімы непрацуючы практычна адразу ж прызнаўся ў зробленым. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.

Сёння раніцай кіраўнікі Партызанскага РУУС сталіцы наведалі школу, у якой вучыцца Валерыя, і ў прысутнасці выкладчыкаў і аднакласнікаў падзякавалі дзяўчыне за смелы ўчынак. Ад імя начальніка Партызанскага РУУС дзяўчыне ўручылі падзячны ліст, кветкі і грашовую прэмію.

— Для нас заўсёды вельмі каштоўна, калі гараджане дапамагаюць у пошуку або затрыманні злачынцаў — адзначыў намеснік начальніка Партызанскага РУУС Аляксандр Рыдзецкі. - Вядома, гэта не першы выпадак, калі мінчане з актыўнай жыццёвай пазіцыяй садзейнічаюць у супрацьстаянні беззаконьню. Але павінен прызнацца, што Валерыя — самы малады герой з гэтых станоўчых прыкладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?