18 кастрычніка прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Ноччу істотных ападкаў не чакаецца. Раніцай па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе — туманы. Вецер будзе паўднёва-заходні 4-9 м/с, днём па захадзе — з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 3—9 градусаў, у асобных раёнах прагназуюцца замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 8—14 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?