Грамадства7474

Лукашэнка перад студэнтамі: Будучыня не за саюзамі, а за асобнымі нацыямі

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што, нягледзячы на глабалізацыю, будучыня за суверэннымі дзяржавамі і асобнымі нацыямі.

Такое меркаванне ён выказаў сёння, выступаючы на калоквіуме са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя Аркадзя Куляшова.

«Мы бачым паступовае разбурэнне векавых маральных асноў, ператварэнне маральных анамалій у норму жыцця, сціранне нацыянальных, культурных адрозненняў паміж народамі, з'яўленне глабальнай англамоўнай неакультуры, заснаванай на амерыканскіх стандартах і узорах», — адзначыў Лукашэнка.

«І сёння ўсё часцей узнікае пытанне: ці доўга праіснуюць у сучасным свеце суверэнныя дзяржавы, асобныя нацыі і народы, ці ж неўзабаве ўсе гэтыя паняцці будуць незваротна здадзены ў архіў гісторыі?» - Дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларусы доўга ішлі да атрымання дзяржаўнасці.

«Свая незалежная дзяржава дае нам свабоду — тое, да чаго па прыродзе сваёй імкнецца кожны чалавек і кожная нацыя, свабоду жыць на сваёй, Богам дадзенай зямлі, свабоду самім выбіраць свой шлях, свабоду шанаваць свае традыцыі,

сваё мінулае, распараджацца сваім сапраўдным, будаваць сваю будучыню», - сказаў ён.

Лукашэнка звярнуў увагу, што «нават у так званай адзінай Еўропе не згасае імкненне народаў да самавызначэння». У якасці прыкладаў ён прывёў Шатландыю, Бельгію, іспанскую Каталонію. «І практычна няма ніводнай еўрапейскай краіны, задаволенай вынікамі будаўніцтва агульнага еўрапейскага дома, які сёння, як ужо ўсім відавочна, трашчыць па ўсіх швах», — сказаў ён.

«Таму з пункту гледжання будучыні асобных нацый і суверэнных дзяржаў, я, напэўна, сябе магу назваць гістарычным аптымістам, -- адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Нягледзячы ні на якую глабалізацыю, паняцці Радзімы, Айчыны, незалежнасці сваёй зямлі яшчэ вельмі рана спісваць у гістарычны архіў, з майго пункту гледжання».

«Стагоддзі існавання на скрыжаванні ўсходняй і заходняй традыцый дапамаглі Беларусі назапасіць унікальны духоўны досвед. Наша нацыянальная ідэя — гэта свет, згода, узаемадапамога ў нашай вялікай агульнай сям'і, імя якой — беларускі народ. Гэта звычка жыць сваёй працай на сваёй зямлі. Гэта добрасардэчча да ўсіх, хто жыве побач з намі і хто прыходзіць да нас з мірам», — падкрэсліў ён.

Каментары74

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць