Пра гэта паведаміў ініцыятар галадоўкі – старшыня пярвічкі Беларускага незалежнага прафсаюза Юры Швец: «Я яго ўпрасіў, бо ў яго мала што нага паламаная, дык яшчэ і пасля прабадной язвы выдаленыя дзве траціны страўніка».

Сам Юрый Швец працягвае галадоўку да 19 верасня і кажа, што будзе патрабаваць ад кіраўніцтва «Белнафтахіма» спыніць пераслед сваіх калегаў і аднавіць на працы пяцёх звольненых работнікаў Мазырскага НПЗ.

14 кастрычніка старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе Юры Швец абвясціў галадоўку ў знак пратэсту супраць уціску сяброў незалежнага прафсаюза. Галадоўку лідара пярвічкі падтрымаў ягоны намеснік Васіль Альхоўскі, які цяпер на бальнічным з пераломам нагі. Галадоўшчыкі выходзяць на працу, а ўначы застаюцца ў аўтамабілі.

У пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе – звыш 700 сяброў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?