БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ў беларускім грамадстве часта няправільна тлумачаць паняцце свабоды.

«Многія разумеюць свабоду так: выйшаў на вуліцу - што хачу, тое і варачу. Твая свабода заканчваецца там, дзе пачынаюцца чужыя інтарэсы», — сказаў А.Лукашэнка, сустракаючыся ў чацвер са студэнтамі і выкладчыкамі Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта.

Лукашэнка перакананы, што «не трэба разумець свабоду так, як яе адтуль [з Захаду] падаюць і дыктуюць».

«Нашы людзі менш за ўсё жадаюць такой свабоды», - мяркуе Лукашэнка. «Свабода — гэта не беспрадзел, а гэта спакайнейшае жыццё і парадак у грамадстве», - сказаў Лукашэнка.

Вяртаючыся да пачатку 90-х, калі ён упершыню быў абраны прэзідэнтам Беларусі, А.Лукашэнка заявіў, што яму тады «давялося паварочваць».

«Калі б мы пайшлі тым шляхам, мы б зніклі з карты свету», — упэўнены ён.

«Не думаю, што нас нехта ўзяў бы ў Еўрасаюз ці Расію,мы б з сябе нічога не ўяўлялі», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?