Паглядзім праўдзе ў вочы, знаёмствы ан-лайн — гэта сёння адзін з самых верных спосабаў сустрэць сваё каханне і гэта пацверджана мноствам прыкладаў з жыцця. Але тут важна аддзяліць «мухі ад катлет», а па-сапраўднаму добрага хлопца — ад падробкі. Вось некалькі парадаў, што можна і нельга рабіць, знаёмячыся ў інтэрнэце:
— Шчыра апісвай сябе.
Не прыкідвайся бландынкай з трэцім памерам грудзей, калі ты такой не з'яўляешся. Бо ТВОЙ чалавек павінен хацець быць з табой, а не з фэйкам.
— Дзялі на два.
Як мінімум. Гэта ў тым выпадку, калі ён ужо занадта ярка і пазітыўна сябе апісвае — напэўна яму не прывыкаць гэта рабіць.
— Падключы тэлефонную размову.
Калі ты зачараваная перапіскай з ім, хай пройдзе «тэлефонны тэст» — ваша гутарка павінна працякаць гэтак жа весела і нязмушана, як ліставанне праз інтэрнэт.
— Не прыспешвай падзеі.
Нават калі паміж вамі так іскрыць, што кампутар «кароціць», не спяшайся — не праводзь першае спатканне ў яго дома і не кідайся адразу на шыю. Першыя два спатканні лепш правесці ў грамадскім месцы, а там глядзі па сітуацыі. — Не мяркуй па фота. Гэта можа быць проста фотошоп ці наадварот — чалавек не фотагенічны. Паказчыкам павінны з'яўляцца толькі вашы адносіны.
—Не выдавай асабістую інфармацыю.
Кшталту хатняга адрасу ці тэлефона. Ва ўсякім выпадку — адразу. Такое можна паведамляць толькі таму, каму ты можаш давяраць.