У ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» загінуў рабочы.
Як паведаміў БелаПАН намеснік начальніка Жабінкаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Струк, няшчасны выпадак адбыўся 16 кастрычніка прыкладна ў 21.30 у цэху перапрацоўкі цукровых буракоў.
47-гадовага слесара, жыхара Жабінкі, зацягнула ў рухомы транспарцёр. Мужчына загінуў на месцы.
Усе акалічнасці здарэння высвятляе падчас праверкі Жабінкаўскі раённы аддзел СК.
Прычыну смерці рабочага ўстанаўлівае прызначаная судова-медыцынская экспертыза.