Праўда, угода можа сарвацца праз палітычныя перашкоды.

Паводле дадзеных амерыканскага дзелавога выдання The Wall Street Journal, прадстаўнікі Lenovo падпісалі пагадненне аб невыдаванні, каб мець магчымасць азнаёміцца са станам справаў некалі найбуйнейшага сусветнага вытворцы смартфонаў. Нават калі бакі дамовяцца аб угодзе, яе яшчэ трэба будзе ўхваліць канадскаму ўраду.

Атрыманне такой ухвалы пад вялікім пытаннем - цяперашні ўрад Канады сфармавалі кансерватары, якія негатыўна ставяцца да замежных інвестыцый у стратэгічна важныя прадпрыемствы. Смартфоны BlackBerry выкарыстоўваюць сотні тысяч дзяржслужбоўцаў у Канадзе і ЗША, уключаючы кіраўніка Белага дома Барака Абаму.

Хутчэй за ўсё аддаць такі актыў кітайцам у Атаве не захочуць.

Магчыма, Lenovo давядзецца дамаўляцца аб куплі асобных падраздзяленняў BlackBerry - у гэтым выпадку канадскія чыноўнікі могуць быць больш памяркоўныя.

Справы ў BlackBerry ідуць няважна ўжо не першы год, канкураваць з iPhone і Android робіцца ўсё складаней. Як паведамлялася нядаўна, мэнэджмэнт разглядае магчымасць продажу кампаніі Google, Intel, SAP ці аднаму з буйных азіяцкіх вытворцаў смартфонаў.

Патэнцыйныя пакупнікі BlackBerry зацікаўленыя ў першую чаргу ў яе актывах. Кампанія валодае сэрвісам і тэхналогіяй BBM для абмену імгненнымі паведамленнямі, які ацэньваюць у 3-4,5 мільярда даляраў, а таксама патэнтным партфелем агульным коштам 2-3 мільярды. Тым не менш, магчымыя партнёры BlackBerry ставяцца да ўгоды з асцярогай, бо актывы кампаніі могуць моцна патаннелі: у мінулым месяцы вытворца даў справаздачу пра амаль мільярдныя страты і спісанні непрададзеных смартфонаў Z10.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?