Фота Аксаны Рудовіч.
Фота Аксаны Рудовіч.
Фота Аксаны Рудовіч.
Уранку ў суботу, 19 кастрычніка, на свабоду выйшаў яшчэ адзін палітвязень — лідар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец.
Палітыка прыйшлі сустрэць некалькі дзясяткаў чалавек, паплечнікі па Хрысціянскай Дэмакратыі. Былі таксама былыя палітвязні Зміцер і Наста Дашкевічы, праваабаронца Ганна Шапуцька, скульптар Генік Лойка, прадпрымальнік Алесь Макаеў ды інш.
Каб сарваць асвятленне сустрэчу міліцыя затрымала вялікую групу журналістаў. Іх вызвалілі пасля таго як Севярынец з’ехаў з вакзала.
Сустракала Паўла і ягоная нявеста Вольга. Яна прыйшла з букетам белых і чырвоных ружаў. Павел расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы», што з вяселлем яны пакуль пачакаюць.