23-гадовы вясковец апынуўся пад шасціметровай жалезабетоннай плітой, якая, упаўшы, прыціснула ногі пацярпелага.

Здарэнне адбылося ў вёсцы Казенкі Мазырскага раёна. Як паведаміў "Звяздзе" памочнік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, гэта адбылося пры рамонце на тэрыторыі воданапорнай вежы. На момант прыбыцця выратавальнікаў на месца здарэння жыхарам прылеглых дамоў з дапамогай дамкратаў удалося прыпадняць пліту і вызваліць пацярпелага. Вясковец з пераломам правага сцягна быў дастаўлены ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?