19 кастрычніка ў Пецярбургу ў ДТЗ трапіў аўтобус з беларускімі нумарамі. 

У аварыі загінуў 47-гадовы кіроўца аўтобуса, дзве пасажыркі (19 і 25 гадоў) атрымалі траўмы, яны шпіталізаваныя.

Гэта быў экскурсійны аўтобус, які прывёз 29 беларусаў на канцэрт «Ляпіса». 

«Грузавік, які ехаў спераду, рэзка затармазіў. А вось аўтобус не паспеў. Задняя частка грузавіка прабіла аўтобус у тым месцы, дзе сядзеў другі кіроўца», -

паведамілі арганізатары тура.

З Беларусі выехаў іншы аўтобус, які забярэ пасажыраў пасля канцэрту і начоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0