У Маскве на станцыі «Беларуская» прайшлі антытэрарыстычныя вучэньні. Як паведамілі ў маскоўскай міліцыі, паводле сцэнара вучэньняў тэрарыстамі быў захоплены адзін з вагонаў мэтро на станцыі «Беларуская кальцавая». На месцы працавалі таксама падразьдзяленьні цэнтру спэцыяльнага прызначэньня ФСБ Расеі «Альфа» і «Вымпел», а таксама спэцыялісты ў справе выбухаў, якія абсьледавалі «замінаваны тэрарыстамі» вагон. Група «Альфа» была непасрэдна задзейнічана ў «захопе» вагона й «нэўтралізацыі» ўмоўных тэрарыстаў, а «Вымпел» забясьпечыў прыкрыцьцё калег. Апроч гэтага, у вучэньнях бралі ўдзел супрацоўнікі МНС, міліцыі, дактары хуткай дапамогі й іншыя гарадзкія службы Масквы.

Паводле СИТИ-FM

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0