Фота Ralf Hirschberger/АР.

Фота Ralf Hirschberger/АР.

22 кастрычніка (аўторак) чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу і раніцай — дажджы, па паўночным усходзе з мокрым снегам, месцамі — моцныя ападкі.

Днём пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 1.. 7°С, па поўдні 8.. 10°С, па паўночнай палове чакаюцца замаразкі 0.. -4°С; максімальная тэмпература днём будзе знаходзіцца ў межах ад 2°С па паўночным усходзе да 14°С па паўднёвым захадзе краіны. Атмасферны ціск будзе расці.

У сераду, 23 кастрычніка, ападкаў не чакаецца. Ноччу і раніцай месцамі — туман. Тэмпература паветра ноччу 1.. 7°С, месцамі замаразкі да 0.. -4°С, дзённы максімум 5.. 11°С; цяплей будзе па паўднёвым захадзе ноччу 8.. 10°С, днём 12.. 17°С.

У чацвер, 24 кастрычніка, ноччу без істотных ападкаў, днём месцамі, а па Гродзенскай і Віцебскай абласцях на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.

Тэмпература паветра ўначы 4.. 9°С, днём 10.. 15°С; па паўднёвым захадзе ноччу 10.. 12°С, днём 16.. 18°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?