Агнешка Рамашэўская

Беларускі незалежны спадарожнікавы тэлеканал пачне вяшчанне 10 снежня.

Пра гэта 22 верасня паведаміла дырэктарка канала Агнешка Рамашэўская падчас канферэнцыі «Polska pomoc zagraniczna». Канферэнцыя была арганізаваная Міністэрствам замежных справаў Польшчы.

Яна распавяла, што вяшчанне будзе ажыццяўляцца 16 гадзінаў у суткі. Афіцыйнай мовай канала будзе беларуская — прынцыповае рашэнне па гэтым пытанні ўжо прынятае.

Аляксандар Буракоў, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0